Станіслаў Люцыян Ян Канажэўскі
(1867—1935)
Пра
цётке і дзядзьке Кавэрскіх
ва ўспамінах Станіслава Канажэўскага
Нашыя сем’і аб’ядноўвала цеснае хатняе сяброўства дзвюх родных сясцёр з роду Плевакаў — малодшай Зоф’і Канажэўскай (маёй маці) і Альжбеты Кавэрскай, жонкі Эдварда Кавэрскага (1838—1916), якую мы называлі па-просту “цёцяй Лізяй”. Я памятаю сябе яшчэ малым у Кранштаце (1870), калі дзядзька з цёткай часам да нас заязджалі, найчасцей на імяніны бацькі, якія ўрачыста адзначаліся 27 верасня. Тут збіралася цэлая кампанія маракоў, мясцовых і прыехаўшых з Пецярбурга параходам, які адпраўляўся на Кранштат ад Мікалаеўскага моста, што на Васільеўскім востраве, чатыры разы на дзень. Плылі паўтары гадзіны. Дзядзька быў вельмі здольны, поўны сілаў і надзвычайнай энергіі афіцэр Генеральнага штаба, уганараванызнакам дзвюх аб’яднаных акадэмій, якія скончыў з адзнакай — Геадэзічнай і Генеральнага штаба. Апошнюю, дзеля вялікай канкурэнцыі, асабліва моцнай для каталікоў і тым больш для палякаў, заканчвала толькі эліта найздольнейшых афіцэраў…
Мабыць,
толькі заканчэнне Брэсцкага кадэцкага
корпуса дало дзядзьку пэўныя магчымасці
для паступлення туды, прытым у статусе
найлепшага вучня. Я ведаю, што дзядзька
меў і пастаянна насіў выдатны
гадзіннік-хранометр, падараваны яму ў
якасці ўзнагароды за заканчэнне гэтай
Акадэміі. Чым дзядзька вызначаўся —
дык гэта надзвычайнай вынослівасцю і
працавітасцю, і пры яго матэматычных
здольнасцях, апрача звычайнага курса,
ён прайшоў і астранамічны, з практыкай
у Пулкаўскай абсерваторыі пад Пецярбургам.
Французскую мову ён вывучыў ужо значна
пазней, пастаянна маючы ў доме ў якасці
”dame
de
compagne”
цёткі ўсялякіх пераважна парыжанак,
трох з якіх памятаю і я.
Кавэрскія
былі бяздзетныя. Адгэтуль і з’явілася
іх апека над сваякамі, якія, на жаль,
адчувалі яе аж залішняй... Памятаю, такім
чынам: Яся Плеваку, сына Вацлава і Седаліі
(сястры Эдварда), і ягонага брата
Эдвардзіка. Была
там і Бажэна Забароўская (але прозвішча
дакладна не памятаю). Кавэрскія
нават мелі для Яся рэпетытара, нейкага
сп. Тихонова, пазнейшага
белетрыста і пісьменніка,
які выдаваў свае творы пад псеўданімам
„Луговой”.
Таго Яся я ведаю як першага ўлюбёнца Кавэрскіх. Відавочна, залішняя
апека над ім, якая самому беднаму Ясю вельмі не падабалася, вылілася ў
цэлую “трагедыю”. Найгоршае было тое, што Ясь быў хлопцам сярэдніх
здольнасцяў. Дзядзька ж, мераючы нас сваёй звычайнай і вельмі высокай
меркай, кожнага лічыў, проста кажучы, дурнем. Ясь быў адданы ў Другі
кадэцкі корпус. Яны мелі сінія пагоны (эпалеты), у той час як мы,
кадэты Першага корпуса — чырвоныя, і быў гэты корпус размешчаны ў
частцы горада, якая называлася „Пецярбургскай стараной”. Дрэнная вучоба раздражняла дзядзьку,
але што ён мог зрабіць? Яшчэ адным пунктам пастаяннага разладу было
тое, што Ясь цярпець не мог сваёй вайсковай прафесіі... Ён сапраўды
даволі мала надаваўся да “шагістыкі”, аддавання гонару, салютавання і
г. д. Бачачы, што яму і надалей пагражае пастка, Ясь (і адкуль ён
толькі даведаўся?) пасля заканчэння корпуса, нічога не кажучы дзядзьку,
махнуў у Пятроўскую акадэмію, і неяк шчасліва туды паступіў…
Тут
пачаўся вялікі крык і гвалт на адрас “няўдзячнага” Яся. Сям’я Кавэрскіх
парвала з Ясем настолькі, што яму давялося вучыцца за сродкі сваіх,
вельмі небагатых бацькоў — уладальнікаў усялякіх Татаршчыны, Андрыяшак “et tutti quanti”,
каб прайсці чатырохгадовы курс Акадэміі і скончыць гэтую ўстанову.
Дзядзька, аднак, відавочна за гэта перажываў, што я зразумеў толькі
тады, калі каханы дзядзечка ласкава ўзяў у свой абарот мяне і аказаў
мне надзвычайную дапамогу, уладкаваўшы мяне, на маё жаданне, у 1885 г.
у тую самую Акадэмію — маю любімую “Alma
Mater”. Тады дзядзька першы раз пабачыўся з былым
улюбёнцам, “няўдзячным” Ясем, які ўжо заканчваў вучобу. І ён трохі
памірыўся з ім, але да канца не дараваў... Дзядзьку турбавала не тое,
добра ці нядобра Ясь зрабіў для сябе, не. Але як ён асмеліўся не
паслухацца дзядзьку-дабрачынца? Гэты прыклад я прыводжу для ілюстрацыі
пастаяннага пункта нязгоды Кавэрскіх амаль з усімі намі, узятымі пад
апеку ўлюбёнцамі. Тое самае было і з Бажэнаю — яна проста ўцякла ад іх,
гэтак жа сама было і з іншымі…
Будучы
бяздзетнай, сям’я дзядзькі проста не разумела той няўлоўнай сувязі,
якая існуе паміж бацькамі і іх дзецьмі. Паўтараю — гэта ўжо загана
многіх, многіх з нас, якія навязваюць сілай сваю жыццёвую канцэпцыю,
сваю арыентацыю. А тут справа ясная, як белы дзень: “Не можна людзей
уладкоўваць, трэба дапамагаць ім уладкавацца самім”, — так некалі
гаварыў нам наш карыфей агранамічных навук, апора Акадэміі, прафесар Іван Аляксандравіч Стебут.
Гэтая аксіёма ўсюды забытая і ўсюды ў вялікай ступені ад гэтага ёсць
зло не толькі ў жыцці, але і ў палітыцы. “Насильно мил не будешь”,—
кажуцьтаксама маскалі. Захапляюся маёй дарагой жоначкай, што яна ніколі
не навязвала нікому сваёй думкі, учынкаў, паводзін, адносін да людзей і
ўсялякіх спраў, а толькі рабіла сваё, не хаваючы сваіх думак і
меркаванняў, часам дастаткова жорсткіх, але ясна сфармуляваных “да
ведама” тых, хто пытаўся ці заблукаў. На яе думку, сям’я Кавэрскіх мела
адваротны метад дзеянняў. За вочы яны нагаварылі шмат несусветных
рэчаў. Часам дзядзька праз сваю залішнюю экспансіўнасць, перадузятасць,
пэўную падазронасць, мала чым матываваную, забываючыся пра наступствы
(часта казаў: “Язык мой — вораг мой”) сваёй агаворкі ці плёткі,
высмактанай з пальца, падстаўляў сябе і цётку.
Памятаю
такія факты. Сям’я Кавэрскіх сябравала з панамі Сямашкамі (яна наша
цётка Тарэса, з дому Немаршанская). Але аднойчы, пры гульні з дзядзькам
у карты недзе ў агульных знаёмых, сам пан Зянон Сямашка раптам атрымаў
ад дзядзькі (жартам?) “тытул” “шулера”. З той пары і на ўсё далейшае
жыццё тое блізкае знаёмства было перарванае па жаданні цёткі Тарэскі.
Пасля смерці брата Пеці1,
я, памятаю, пастаянна ўзбунтоўваўся дзядзькавай сям’ёй супраць бацькі,
з-за чаго ўзнікалі цэлыя праблемы, якія паволі залагоджваліся дзякуючы
разумным паводзінам майго бацькі. Прыгадваю і іншы прыкры факт. Бываў у
нас надзвычай годны, з усіх бакоў станоўчы, але вялікі арыгінал — Стась
Бачыжмальскі, здольны дыпламаваны інжынер шляхоў зносін. Дзякуючы яго
вялікім знаёмствам і сувязям, даволі стары кавалер Стась быў у выдатных
адносінах з Кавэрскімі. Жанаты быў Стась нешчасліва, адсюль быў вынік —
развод, які цягнуўся вельмі доўга, што ўсё больш яго нервавала. Дык
вось жартачкі дзядзькі, цяпер не памятаю якія, справакавалі з боку
Стася разрыў адносін, прытым толькі з дзядзькам. Цётку Лізу ён і потым
заўсёды ўспамінаў з удзячнасцю, затое пра яе мужа і чуць нічога больш
не хацеў…
Прыгадваю
дзядзьку ў ролі надзвычай вясёлага, поўнага гумару і жартаў, гаспадара
на балях у сябе, якія ладзіліся восенню ў лістападзе, на цётчыны
імяніны — здаецца, 19-га. Запрошаных асоб там бывала да сотні чалавек.
Танцамі, а таксама вячэрай, прыёмам і знаёмствам гасцей кіраваў сам
дзядзька. Як яму на ўсё хапала часу? Цяжка патлумачыць. Але яшчэ ён меў
час пажартаваць, прытым “fortissimo”
— з мужчын і жанчын, яго ж гасцей, мала звяртаючы ўвагу на тое, што
асоба,якая стаіць побач, можа ўсё пачуць і перадаць далей гэтае
зласлівае балбатанне — і каго? Самога гаспадара.
Сапраўды:
“Язык мой — вораг мой”! Сам гэта гаварыў, і сам не мог устрымацца ад
гэтай звычкі. Маючы такую буйную натуру, дзядзька меў безліч знаёмых,
таму што, акрамя выдатнага становішча ў войску, ён быў у Горным і
Тэхналагічным інстытутах (у абодвух) прафесарам геадэзіі, якую выкладаў
там 40 і 28 гадоў адпаведна. Бываў ён і сярод купцоў, якія, відаць,
вельмі любілі “вясёлага” генерала і запрашалі яго на ўсялякія забавы і
банкеты. Красамоўным дзядзька зусім не быў, але любіў казаць даволі
блытаныя прамоўкі...
Яшчэ
адной асаблівасцю і любімай, але не шанцоўнай ягонай справай былі
карты, азартныя гульні. Аднак за 20 год да смерці дзядзька зусім ад яе
пазбавіўся. Колькі ён выйграў? А колькі прайграў? Хто ж яго ведае. Не
ведаў і ён сам. Ведаю, што былі буйныя, шматтысячныя пройгрышы. Потым
дзядзька гуляў на біржы, адкуль і паходзіць ягоная сувязь са Стасем
Бачыжмальскім, для якога з’яўляўся аўтарытэтам. І ці не па той жа
прычыне ўзнік іх разлад? Паслужлівасць дзядзькі была вельмі вялікай і
лёгкай, асабліва калі патрапіш на добры настрой.
Паслужлівасць
дзядзькі была вельмі вялікай і лёгкай, асабліва калі патрапіш на добры
настрой. Ён апранаў на сябе парадны генеральскі мундзір з усімі
ордэнамі, зоркамі “з брыльянтамі” і г. д., сядаў у карэту і ехаў да
“моцных гэтага свету”. А паколькі язык у дзядзькі быў лёгкі і востры, а
ў бягучай размове яскравы і мілы, то і жаданы інтарэс задавальняўся,
тым больш што і дзядзька мог пасля таксама забяспечыць у выпадку “vice versa” нейкую
патрэбу таварыша...
Адсюль
была і папулярнасць прафесара сярод моладзі ва ўсіх вышэйшых
навучальных установах. Ён яе вельмі любіў і не забываў, наведваючы нас
нават на сёмым паверсе вядомых танных мебляваных пакояў у „Сіўках”,
вялікім доме на Забалканскім праспекце. Дзякуючы дзядзьку процьма
палякаў атрымала магчымасць паступіць у тыя навучальныя ўстановы, дзе
ён выкладаў. Ягонае слоўца перад калегам- прафесарам заўсёды палягчала
такія паступленні, часам нават па-за конкурсам, у штубу2.
Тым больш што пяць уступных экзаменаў належала здаць у гэтых установах
пры вельмі высокім конкурсе і канкурэнцыі.
Да пастаянных рысаў высокага ўзроўню — але гэта ўжо пераважна — дарагой і любімай цётачкі Лізы, было вельмі мілае, чулае і ўражлівае стаўленне да ўсялякай нядолі і сапраўднай бяды. Зноў такі, дзядзька не мог ёй ніколі ні ў чым адмовіць. Найпершай вартасцю іх абодвух была найвялікшая ашчаднасць у найдрабнейшых штодзённых справах. Цётка запісвала і скурпулёзна вяла запісы хатніх выдаткаў. Тут ашчаджаўся кожны грош, пастаянна і ўсюды. Дапамагала цётачка сама і праз Дабрачыннае таварыства. Яна збірала для іх усё, нават недапалкі, абрэзкі, анучкі, бляшанкі, далучаючы да гэтага свае больш шчодрыя ўнёскі.
Дзіцячым
прытулкам дзядзька змог зрабіць вельмі многа, дзякуючы сваім вялікім
знаёмствам у прамысловых і купецкіх сферах. Памятаю, што паны
Максімовічы, primo voto пані “Ландрын”3
адзін раз паабяцаўшы дзядзьку рабіць унёсак цукеркамі,
пастаянна пасылалі ў прытулак, здаецца, святой Кацярыны пару пудоў
смакаты штогод.
Самі
Кавэрскія мелі шмат хроснікаў, хрысцячы іх цэлымі серыямі. Так,
напрыклад, у паноў Сегеняў усе дзеці былі хроснікамі Кавэрскіх. Таму на
свята Божага Нараджэння ім пастаянна рабіліся падарункі пад ёлку і г.
д. Летам Кавэрскія жылі на дачы, найчасцей у ваколіцах Пецярбурга.
Энергія дзядзькі не цярпела доўгіх перапынкаў, ён пастаянна павінен быў
працаваць і жыць блізка ад Генеральнага штаба каля Зімовага палаца, у
канцы Неўскага праспекта.
За
мяжой Кавэрскія бывалі рэдка, але заўсёды разам. У Маскалеўшчыне яны
таксама бывалі рэдка, але пераважна з нагоды некаторых даволі частых
нейкіх сварак з-за падзелу, якія ўзнікалі пасля смерці ў 1872 г. дзеда
Пятра 4
і тое больш ва ўяўленні дзядзькі,чым у рэчаіснасці. Дзядзька лічыў той
падзел несправядлівым, нягледзячы на тагачасныя ўмовы валодання зямлёй
у нашым краі, калі адмова ад такога падзелу зямлі рабілася прычынай яе
страты. А абавязковыя выплаты бакам за рэшткі зямлі, якія выходзілі за
вызначаныя межы ўладання маёнткамі, былі мінімальнымі. Лес таксама не
ўяўляў ніякай вартасці. Дзядзька, як афіцэр, гэтых спраў асабліва не
разумеў, а праз ягоную прадузятасць яму нічога немагчыма было
растлумачыць. Трохі дзядзька да людзей ставіўся і з падазронасцю — не
заўсёды слушна і аб’ектыўна. Ці не адтуль і шкадаванне да сям’і, што
„іх” надурылі? Толькі ўжо пазней Кавэрскія змякчыліся, магчыма,
часткова пад уздзеяннем майго бацькі, які ніколі не быў ні хцівым, ні
эгаістам. У справе падзелу Маскалеўшчыны ён таксама ўлічыў абставіны і
застаўся ў добрых адносінах з наймілешай сям’ёй Тукалаў, да якіх
маёнтак перайшоў пасля арбітражнай ацэнкі, а таксама кідання жэрабя
паміж трыма сёстрамі. Ён дастаўся старэйшай Аліне, у чым, відаць, была
рука Божая, бо то была адзіная, найлепшая, пакліканая і годная
спадкаеміца, матка і жонка. Ні мая маці Зоф’я, ні цётка Ліза Лізя не
здолелі б ні гаспадарыць,ні зберагчы маёнтак так, як гэта зрабіла маці
Аліна, не маючы ў такой цяжкой сітуацыі ніякай дапамогі, гадуючы сямёх
дзяцей і вучачы трох сыноў у вышэйшых навучальных установах. Хоць
дзядзька і меў „зуб” за той падзел, але БОГ гэта рассудзіў лепш і
мудрэй. Нават маю пэўныя сумневы, што б сталася з маёнткам, калі б
ягоным уладальнікам стаў дзядзька? Памятаю факт, як дзядзька з
рэвальверам калісьці завітаў у Кранштат, да майго бацькі, патрабуючы
неадкладна даць яму 3 тысячы рублёў, каб заплаціць картачны, як тады
казалі, “ганаровы” доўг… Мой бацька меў гэтую суму і даў яе. Дзядзька
паступова той доўг аддаў. А каб гуляў не ў “крэдыт”, а на маёнтак
цёткі, то што тады? Што б з ім было? Цяжка сказаць... Аднак
жа было лепш, што тым маёнткаі ён тады не валодаў. Бо калі яго атрымаў,
то быў ужо палкоўнікам, меў і розум, і памяркоўнасць, а часы, калі не
мог апанаваць сваё захапленне азартнымі гульнямі, прамінулі.
А
калі яны прамінулі — то з Божага цудоўнага натхнення ўзнік, — мяркую, у
цёткі Лізы (у асноўным ёй я прыпісваю гэтую ідэю), — праект будаўніцтва
касцёла св. Аляксея ў Івенцы. Цётчына задумка была цудоўна выканана
дзядзькам за некалькі гадоў, пры жудасным панаванні ці лютаванні Плеве5,
гэтага сатрапа мікалаеўскай эпохі, якога шчасліва разарваў бомбай “ad patris” нейкі
тэрарыст. ...
Рука
Божая бачная і тут. Дзядзька, які раней баяўся свайго польскага ценю,
цяпер зрабіўся спраўны, смелы, рашучы і ўсе козыры, якія раней
асцерагаўся задзейнічаць, а менавіта статус, красамоўства, прафесарская
годнасць, урэшце сваё польскае паходжанне — так пераканаўча стаў
выкарыстоўваць у супраціўленні ўсялякім сатрапам і саноўнікам, што такі
іх змякчыў і падпарадкаваў, як, напрыклад, мінскага губернатара графа
Мусіна–Пушкіна, што той, даючы дазвол і зацвярджаючы план “маўзалея” на
могілках, сказаў: “Ведаеш, генерал, я ані локцем, ані сажнем твайго
“маўзалея” сам мераць не пайду. Але спадзяюся, ты не збудуеш там
другога Казанскага сабора?”. Дзядзька, натуральна, урачыста гэта
абяцаў, але пабудаваў не “маўзалей “ сваім продкам, як пісаў у
прашэнні, а прыгожы касцёльчык для нас...
І
ён не шкадаваў ні клопатаў, ні грошай, хоць для выгляду і цяжка
ўздыхаў, але даваў на будоўлю ўсё што мог, нарэшце яе скончыўшы. Беручы
патрэбныя мне дадзеныя з кніжкі-брашуры “Krótki zarys dziejów Ko¶ció³ka
w miasteczku Iwieniec”, фактычна выдадзенага за кошт самога дзядзькі ў
1909 г. у Пецярбургу, на с. 40 сустракаем наступныя храналагічныя
лічбы: у 1904 г. быў атрыманы дазвол на будаўніцтва “капліцы” —
касцёла, 23 мая 1905 г. арцыбіскуп граф Ежы Шэмбек [6]
асвяціў нарожны камень для гэтага касцёла на івянецкіх могілках, 23
снежня 1907 г. касцёл быў асвечаны пробашчам кс. Янам Казілевічам –
першым ксяндзом гэтага касцёла і новастворанай парафіі ў межах раней
існуючых тут, у Івенцы, але скасаваных раней прыгожых вялікіх касцёлаў:
Фарнага — цяпер зруйнаванага, а на месцы яго знаходзіцца драўляная
царква, і другога – францішканскага кляштара і касцёла пад апекай св.
Міхала..
==================================================
Абодва
гэтыя касцёлы ў 1868годзе па загаду міністра Цімашова былі
закрытыя і адданыя пад цэрквы. Парафія ж была далучана да Каменя.
Вялікая заслуга Кавэрскіх была і ў пабудове новага, адзінага тады
касцёла, і у вяртанні парафіі, з пачатку да касцёла св. Аляксея. А па
вяртанні францішканскага касцёла, аддзяленні да яго той жа парафіі. Тая
рэарганізацыя адбылася пасля смерці Кавэрскіх, па узнаўленні польскай
дзяржавы. Зрабіў усё гэта дзядзечка, як сам пра гэта сведчыць у
названай вышэй кніжачцы на 67 годзе жыцця. Адсюль бачна ўся яго вялікая
жыццёвая энэргія і поўны размаху і сіл запал, з якім скончыў пачатую
справу.
Напісаў
завяшчанне на купленую для плябаніі зямлю "Каткоўшчына" на імя жыхароў
Івянца, плошчай каля 7га. Параіўшыся з маім сардэчным сябрам Міхаілам
Пажарыцкім, адвакатам, пасля смерці цёці Лізы ў чэрвені 1912 года ,
перарабіў гэта завяшчанне на мае імя. Баючыся што праваслаўныя жыхары
Івянца з цягам часу могуць аспрэчыць гэтую зямлю на сваю карысть.
Перад гэтым дзядзечка зрабіў запіс на карысць івянчан на 10 тыс. рублёў
і завяшчанне перарабіў. З гэтай пары ніводная патрэба у такой змене
запісу ўжо не здаралася, таму што плябанія валодае на працягу дзесяці з
нечым гадоў. Адсюль пачынае траціць моц за даўнасцю год земскае
валоданне зямлёй.І адсюль аўтаматычна паўстае тытул уладальніка зямлі
на карысць плябаніі.
Апрача
пабудовы сям’я Кавэрскіх зрабіла грашовыя ахвяраванні на розныя
грамадскія установы. Так Мінскаму Аграрнаму Таварыству,таксама на
арганізацыю Івянецкай сельскагаспадарчай школы,стыпендыю у
Пецярбургскім Горным Інстытуце былі зроблены вялікія , па
некалькі тысяч( некаторыя па 11-19 тыс.), ўзносы. На жаль пасля
бальшавіцкага перавароту ўсе яны прапалі. Таксама прапалі ўсе запісы,
якімі сям’я Кавэрскіх абдарыла вельмі шматлікіх сваіх родных, знаёмых і
сяброў. Прычым прапалі цалкам. Выканаўцам гэтага завяшчання Кавэрскіх
быў Карл Валадзько, юрыст, але і ён сам прапаў дзесці па той бок мяжы.
Вестак пра яго не маю.
Пасля
доўгага (42гады) і шчаслівага ў шлюбе жыцця,пад час кароткай, як
звычайна, пабыўкі сярод нашай радні ў Маскалеўшчыне, раптоўна памерла
цёця Ліза, быўшая тут разам з дзядзькам. Памерла, праўдападобна, ад
інфаркту. Цёця была апошняй сястрой, пахаванай на івянецкіх могілках,
пад касцёлам, у крыпце.7
Моцна
і неспадзявана уражаны такой балючай стратай, дзядзечка аднак не
страціў поўнасцю сваёй энэргіі . Але быў вымушаны неяк пустэчу,ў доме
паўстаўшую, кампенсаваць паводле вядомай ісціны, гаворачай , што калі
хто ў першым шлюбе быў шчаслівы, аўдавеўшы,пацехі і апоры шукае у
другім. Так было і з дзядзечкам. Ён меў у цёці ўзор ўсялякіх жаночых
цнот, так уласцівы нашым матронам – маткам памешчыкаў. Цёця была
апякунчым духам добрай рады дзядзечку з нагоды яго узрыўной натуры і не
заўсёды лагічнай і без далешага прымусу задумацца. Чаго таксама яго
прыродна цяга да азарту была паказчыкам патрэбы бурных і не заўсёды
шчаслівых і добрых хвілін яго доўгага жыцця. Нават некалькі любоўных
авантур ў жыцці дзядзечкі, чаго у вогуле сцвярджаць не магу,
пераляцеўшыя як яго характар, часам поўныя весялосці і гумару.Цётачка
ад ўсяго сэрца яму даравала, відавочна паблажліва ставячыся да
мужчынскай натуры, найбольш склоннай да ўсялякіх хвілёвых захапленняў.
Таксама можа быць, што цёця, будучы бяздзетнай, уважала якбы бязвінную адказнасть за тое што дзядзечка, застаючыся безпатомным, атачаў яе сваёй павагай і каханнем чулліва і поўным глыбокага пачуцця. Ён абдараў цёцю, ў дні яе імянін, як юбіляршу, рознымі падарункамі. Так аднаго разу падарыў вялікі акварыум з усялякімі рыбкамі за некалькі соцен рублёў. На падзіў і захапленне нас – дзяцей. Канарэек і сабачак, пераважна доўгашорстых белых балонак (дурных і нязносных сваім брудам у пакоях), цёця заўсёды гадавала дзесяткамі. Ўсялякія брошкі, шаўковыя сукенкі, футры,мэблю, фартэпіяна – ўсё гэта паступова цёці ахвяравана ў якасці сюрпрызаў і падарункаў, ад якіх яна пастаянна адмаўлялася, прыймаючы іх толькі для таго каб зрабіць дзядзечку прыемна.
І
сама цётачка была ўзорам прастаты і незвычайнай сціпласці. Ніколі ані
сваіх сукенак, ані ўпрыгожанняў яна не насіла. Хіба на пажаданне
дзядзечкі і у выпадку ганаровых прыёмаў, выездаў з візітамі і г.д. А
гэтыя дзядзечка любіў, бо разумеў, што падтрымліваючы адносіны сярод
таго грамадства у якім абарачаецца, ён даб’ецца поспеху. І рабіў
гэта звялікай ахвотай. Дзядзечка адмовіўся ад некалькіх вельмі даходных
і прывабных пасад, па-за Пецярбургам, лічачы што тэрыторыя сталіцы
вельмі яму адпавядае. Бо ўсялякія службовыя ўшанаванні цаніў
бязмерна,вельмі цяжка перажывааючы іх адсутнасць, альбо дэманстрацыйнае
абмінанне заслугаў дзядзечкі, якіх ён меў нямала, будучы
начальнікам картаграфіі Рассіі ў Генеральным штабе,будучы прафессарам у
двух ВНУ. Але як паляка яго нераз і не два абміналі, досыць балюча
дзяўблі і крыўдзілі за любоў да Бацькаўшчыны і амбіцыі, якіх, як
чалавек выбітных здольнасцей меў нямала. Помню што у рангу палкоўніка
ён быў 22 гады. І толькі на Каранацыі здабыў такое заслужанае павышэнне
і такое пратэрмінаванае. Нямала горычы вымушаны быў выцерпець
дзядзечка ў безупыннай вайне амбіцый са сваім
начальнікам,генералам Штубендорфам. Які ,як радавіты немец, меў
многа пратэкцыі, і улад начальніцкіх. Быць можа заліваў не раз за скуру
дзядзечку. А як немец, мяркую, гнэмбіў дзядзечку –паляка з
задавалненнем. Усе гэтыя свае схаваныя болі і жалі дзядзечка выказваў
перад цёцяй і пэўна неаднойчы засмучаў яе гэтым.
Але
чым дзядзечка быў ад прыроды добра адораны – гэта нязломным сном
, можна сказаць, грамавым. Сам добра памятую , як за хвілінку,
падняўшыся ад абедзенага стала, аб нечым запытаны дзядзечка адказваў
храпам. Альбо вяртаючыся з клуба, дзе дзядзечка многа гуляў у азартныя
гульні, вяртаючыся больш па дужых эмацыянальных перажываннях, часам
прагуляўшы аж “ да закрыцця банка”, недзе каля 6-ці раніцы, дзядзечка,
праспаўшы толькі гадзінку, поўны добрага настрою валіў па дарожцы,
далёка, недзе аж на Васільеўскім востраве у Горны Інстытут, на лекцыі,
на 8.00. Nota Bene: Лекцыі часта праходзілі пры пустой аудыторыі....
Гэты
сон мацоваў дзядзечку ва ўсялякіх яго, нават вельмі буйных,
перажываннях, пры адпаведным вельмі памяркоўным і устрыманым ладзе
жыцця: еў і піў, як мой тата, вельмі асцярожна. Такім чынам здароў’е
дзядзечкі, а таксама цёці было заўсёды добрае, Дзядзечка ўвогуле не
курыў , а цёця ж вельмі многа папівала сваю вечна слабую і халодную
гарбатку… і завіхалася паміж кухняй, шыццём ,вышываннем
фіранак і , доглядам сваіх любімых сабачак, канарэек,рыбак а пазней –
курэй, якіх сям’я генерала трымала тады на гарышчы велічнага будынку
Генеральнага штаба, акаляючага плошчу Зімовага палацу, стаячага
таксама на беразе над красуняй Нявой “vis a vis” прама перад іх вокнамі
на трэцім паверсе, выходзячым прама на плошчу і таксама на рог “Невской
першпективы”11
– кабінет дзядзечкі, так добра вядомы і любімы закаханымі парачкамі, якім яны заўсёды спрыялі спалучацца..
У
аддаленні стаяла знакамітая ”Калонна Аляксандра Першага”, непамерна
упрыгожваючая і гэтую плошчу, і сам палац, і анфіладу, акаляючую
едналітны фасад будынку Генеральнага штаба, цыркулем атачаючага усю
плошчу. З кабінета вакно таксама выходзіла проста у сад, а за нім на
велічэзны двухпавярховыбудынак “Марскога Адміралцейства” са знакамітым
шпілем, аздобленым караблём. Паэт Пушкін напісаў пра яе у паэме "Медный
всадник": - “…И светла Адмиралтейская игла”. На той шпіль сыходзіліся
тры вуліцы, прамянямі ад яго ідучымі ў трох накірунках –
Гарохавая, Неўскі і Вазнясенскі праспекты. Такім чынам сям’я дзядзечкі
пражывала у найпрыгажэйшым кутку горада, маючы цудоўную кватэру.
Калі
дзядзечка ужо быў на схіле сваіх гадоў, пабудаваўшы касцёл, ён быў
вымушаны пастаянна выплёхіваць сваю энергію, тым больш што
карцёжныя гульні адышлі ў нябыт. Дзядзечка,за свой кошт, маючы, як
кіраўнік картаграфіі, вялікія дадзеныя на гэтую тэму, выдаў Карту
Сібірскай Чыгункі у камітэце ,членам якога састаяў як
спецыяліст – картограф. Дзядзечка выдаў прыгожую і вялікую
карту цэлга шляху і трасы гэтай велічэзнай чыгункі, якая
каштавала мільёны рублёў і была квінсістэнцыяй палітыкі заваявання
усходу, аж да Вялікага акіяна з Уладзівастокам на канцы. Колькі клопату
дзядзечка меў са звання выдаўца гэтай карты , ведае толькі ён .
Кошт выдауніцтва таксама быў высокі. Але дзядзечка займеў
задавальненне, што дзякуючы выдаўніцтву, шчыра запрошаным з
верху,пазнаёміўся з цэлым асяроддзем , як тады гаварылі” сильных
мира сего”...
Такім
чынам, адзеўшы свой, упрыгожаны зоркамі многіх ордэнаў
мундзір( фатаграфію дзядзечкі ў ім меў, але пакінуў у Ялце разам з
іншымі пазастаўленымі там рэчамі), дзядзечка развозіў і ахвяроваў тым
магнатам сваю працу, якая каштавала многіх гадоў і мазоляў , як
бясплатны падарунак. Ведаю што курыраваў Дзядзечку праз Камітэт
пабудовы Вялікага Сібірскага Шляху п. Куломзін12
і іншыя саноўнікі. У мяне гэта карта таксама была, але здаецца таксама
прапала. Была яна агромністая: даўжынёй 1,5 метра, шырынёй 1 метр.
Прыгожа і зразумела выданая ў слабых колерах карта Сібіры з Еўропай. А
у мініяцюры шлях да Парыжа, Лондана даходзячы здругога боку на Усход,
да Уладзівастока і далей, да Японіі. Гэтая карта магла служыць
дасканалым “vade mecum” для падарожнічаючых гэтай трасай і з пэўнасцю гэтаму служыла, каштуючы ў прыгожай накладной вокладцы, нешта каля 5-ці рублёў.
Але,
вяртаючыся да жаніцьбы дзядзечкі, перад усім належыць мець на
ўвазе яго паважны,недзе аж 77-мі гадовы век. Такім чынам мэта
паўторнай жаніцьбы не магла быць іншай , як падтрыманне у доме
раўнавагі і гаспадарчага ўкладу, да якіх цёця яго прывучыла. Другая
мэта таксама была эгаістычнай. Бо шчасце, якое яны разам мелі на
працягу столькіх гадоў , пачаўшы паводле ўзаемных дамоўленасцей,
складзеных з цёцяй і прызначаных каб захаваць яго ад стрэсаў, якія б
неадкладна прыйшлі б, калі б тая асоба была бы ўзята з асяродзя,
роўнацэннага таму, да якога належаў дзядзечка. Жаніцьба дзядзечкіна
была нічым іншым як кампрамісам старога чалавека, які хацеў захаваць
свабоду руху і поўную незалежнасць. Я так тлумачу гэта рашэнне
дзядзечкі. Карацей : Недзе толкі пасля году па смерці цёці, ажаніўся
дзядзечка з кампаньёнкай іх сям’і - паннай Яўгеніяй Ржэўскай,
кабетай сярэдніх гадоў,праваслаўнай, якая перад гэтым некалькі гадоў
жыла ў доме сям’і Кавэрскіх і добра ведала ўсе звычкі дзядзечкі і
…настроі. Як бедная і адзінокая асоба – Жэня, як я буду далей яе
называць, улёт разумела тыя прэрагатывы, якія давала замужжа с такім
старым чалавекам і у ранзе 13
альбо вышэй у этапах службы рассійскай, і што яна нічым не рызыкуе
шукаючы вельмі многа. Ведаю што дзядзечка дапісаў яе у
завяшчанне і гарантаваў ёй, як сваёй жонцы, тыя “рызыкі” апрача
пенсіі , сумму ў 10 тыс. рублёў і той маёмасцю, якая ёй належала як
галоўнай спадчынніцы з бліжэйшага асяроддзя. Наколькі дзядзечка
саромеўся гэтай жаніцьбы, бачна с таго, што нават найблізшыя небылі
пасвечаны і запрошаны шлюб. Думаю, што гэта было у царкве...
Даведаліся
пра здзейсніўшыся факт пасля шлюбу. Будаўнік касцёла ,католік,
вымушаны быў пайсці на саступкі простаму смяротнаму чалавеку ў зямных
патрэбах, знясіленаму узростам, жадаючаму спакойна дажыць да
старасці і узросту, прызначанаму яму Богам. Павінен пахваліць Жэню, за
тое што яна вельмі учціва выканала сваю ролю жонкуі і удавы. Па
смерці дзядзечкі у студзені 1916, відавочна , пакляўшыся
яму завезла астанкі дзядзечкі разам са мной і пры дапамозе афіцэра
– тапографа на івянецкія могілкі. Ня гледзячы на шалеючую Сусветную
вайну і вялікія цяжкасці транспартавання груза “невайсковага
характару”. Таму што кірунак з Пецярбурга на Мінск, быў
проста ідучы шлях на фронт, дзе нямецкае войска, акапанае над Нёманам,
стаяла за якія небудзь 3 мілі
Ад
нашай сваячкі , жонкі брата нябожчыка Мечыслава Тукалы – Яўгеніі,
жывучай і цяпер на тэррыторыі Рассіі, не так даўно даведаліся што Жэня
Кавэрская там памерла ад рака, але пра далейшы яе лёс нічога невядома,
Можна толькі сказаць, што Бог ласкава даў дзядзечку лёгкую смерць на
руках Жэні, яшчэ перад бальшавізмам, у добрым акружэнні, не
выпрабаваўшым тых жудасных пакут, якія большасць афіцэраў там панесла
пры здекваннях разперазанага натоўпу – салдат і кранштдадскіх матросаў,
якія дапусцілі на іх усялякія бязчынствы.
1 Пётр Канажэўскі —
выпускнік Тэхналагічнага інстытута, студэнт Інстытута дарог і
камунікацый у Пецярбургу 2 Штуба — даўней школа, адсюль штубацкія жарты
3 Напэўна, у першым шлюбе жонка ўладальніка кандытарскай фабрыкі “Ландрын” у Санкт-Пецярбургу.
4 Пётр Плевака, дзед аўтара, памёр 24.XII.1872 г. у сваім маёнтку Маскалеўшчына 5 Вячаслаў Плевэ — міністр унутраных спраў і шэф “ахранкі” — тайнай палітычнай паліцыі. Загінуў 28.VII.1904 г. 6 Арцыбіскуп магілёўскі граф Ежы Юзаф Елізеу Шэмбек памёр ад тыфу 7 жніўня 1905, праз пару месяцаў пасля асвячэння нарожнага камня пад касцёлам у Івенцы.