На Траецкай гары. Мінск у 1912 г.
З дзённіка Юльяна Скавінскага

Я хацеў як найхутчэй вярнуцца на кватэру, дземы затрымаліся, каб паслязаўтра выехаць. Але цікаўнасцьперамагла. Я хацеў пайсці і паглядзець на Траецкую гару, якая ўвайшла ў маю памяць з дзіцячых гадоў, з 1912 года.

Траецкую гару і Траецкі базар я памятаю выдатна, бо мы з мамай прыязджалі ў Мінск праведаць Антака і Людвіка, якія вучыліся ў першым класе гімназіі. Навяршыні гары быў шэраг драўляных дамкоў, дзе жылімяшчане-палякі. На рагу стаяў вялікі мураваны дом, дзезнаходзіўся паліцэйскі ўчастак, а далей узносіліся царква іманастыр Маці Божай Траецкай, у якім жылі манахі ісёстры-законніцы. Паміж гэтымі дамкамі стаялі два дамыпана Плевакі, у якога кватараваў Антак.


злева:
Казімір, Уладзіслаў, Людвіка і Вацлаў (у кадэцкай форме)
дзяцей Сабеслава
і Тэкла Плевакау у Мінску ў 1913 годзе

Плевака (1) быў стары шляхціч, які валодаўнекалькімі маёнткамі ў Літве і на Віленшчыне. Але сам ён гаспадарыць не любіў, таму маёнткі здаваў у арэнду, а сам жыў у горадзе. Меў чатырох сыноў (2) і адну дачку, якіх вучыў. Апрача таго, ён прымаў па кватэру некалькіх вучняў (3), і пані Плевака мела шмат клопату зутрыманнем цэлай плоймы вучняў.

Памятаю, у 1912 ці
1913 г. мы прыехалі з мамай да цёткі Мэлі, якая жыла ўіншым раёне горада, і адначасова хацелі праведаць Антака, які, як ужо казалася вышэй, жыў на кватэры ў Плевакаў. Хлопцы, усе старэйшыя за мяне, як заўсёды, акружылі мяне, каб пры маёй дапамозе выцягнуць з мацінекалькі дзясяткаў капеек на розную смакату. Перш за ўсёў той час былі моднымі фісташкі, а таксама халва, якія прадаваліся фунтамі. Цэны на тыя прысмакі былі танныя. Памятаю, што фунт фісташак ці турэцкай халвы каштаваў 5 капеек. Пазней мяне падгаварылі, каб яшчэ здабыцьгрошай на куплю феерверкаў. Гэта былі ракеты розных тыпаў, жабкі, якія скакалі. Гэта ўсё было па 15 капеек за трохступенную ракету.

Калі прынеслі з крамы дзве ракеты, то зараз жа была прымацаваная палка ў садзе. Да палкі прывязалі ракету і падпалілі кнот. Аднак у выніку дрэннай прывязкі ракета паляцела пад вуглом 45 градусаў, ударыла ўвыступаючы комін паліцэйскага ўчастка і зрыкашэціла надах, выклікаючы страх сярод гарадавых, якія там знаходзіліся. Адразу ж даведаліся, што гэта Плевакі пускаюць агні. Хлопцы Плевакаў былі вядомыя ў ваколіцах Траецкага рынка дзеля розных сваіх прыдумак і свавольстваў. Натуральна, усе пахаваліся, хто дзе мог і здолеў. Тым часам гарадавы прышоў у двор і знайшоў усхованцы старэйшага Ваціка (4). Напалоханы хлопец напытанне адказаў, што яны пусцілі звычайную ракету іпаказаў другую. Гарадавы накрычаў, перасцярог на іншывыпадак і забраў ракету з сабой.

Калі прыйшоў стары Плевака, хлопцы з плачам
раказалі пра інцыдэнт і канфіскацыю ракеты. Разгневаны Плевака адразу пайшоў ва ўчастак (ён быў з гарадавымі запанібрата) і забраў ракету. Прынёс і кажа: “Ну, хлопцы, стрэльніце яшчэ раз”. Хлопцам не трэба было паўтарацьдва разы. Ракета пайшла ўгару, але на гэты раз проста, выбухнуўшы некалькі разоў рознакаляровымі іскрамі на фоне цёмнага неба.

Стары Плевака быў свайго роду арыгіналам,
дабрадушным і дасціпным. Расказвалі, што, ходзячы нарынак, ён кожны раз браў з сабой Антака. Яны хадзілі паміж вазамі, шукаючы смятану ці масла. Заўсёды каштаваў тавар, чэрпаючы смятану лыжкай і даючы каштаваць Антаку. І так яны абыходзілі некалькі вазоў, пакуль куплялі патрэбны прадукт.

* * *
І вось так мы прайшлі праз Ніжні базар яўрэйскі раён, потым праз мост на рацэ Свіслач і па вуліцы Шырокай дайшлі да гандлёвай плошчы на Траецкай гары.

Плошчы і дамоў — ані следу. Замест іх на гэтым
месцы вырастаў комплекс будынкаў тэатра оперы і балету. Да ўваходу знізу вяла шырокая асфальтавая лесвіца...

-----------------------------------------------------------------------------
Julian Skawiński. “Trzy okupacje 1939—1945” — успаміны.

Памешчыцкая сям’я Скавінскіх (герб Равіч) жыла ў Гарадоцка
гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

Рукапіс у зборах”Асалінеум” знайшоў і прадаставіў урывак па
Яраслаў Петрашкевіч, за што яму вялікі дзякуй.
Здымак са
збораў Станіслава Яна Плевакі.
Текст перапісаў у 2009 г. Мар’ян
Браніслаў Плевака.
  1. Сабеслаў Плевака, нар. 7.03.1856 г. у Дзякоўшчыне.
  2. Фактычна трох сыноў: Уладзіслава i Казіміра (нар. у 1896 г.), Вацлава (нар. у 1898 г.) і дачку Людвікі.
  3. На кватэры ў дзядзькі жылі таксама пляменнікі — сыныБраніслава: Зыгмунт (нар. у 1900 г.), Здзіслаў (нар. у 1902 г.), Мар’ян (нар. у 1904 г.), а потым, магчыма, Ежы (нар. у 1906 г.) і Часлаў (нар. у 1910 г.).
  4. З гэтага вынікала б, што ў здарэнні прымаў удзел Вацлаў Плевака і ягоныя малодшыя стрыечныя браты: Зыгмунт, Здіслаў і Мар’ян
"Спадчына Крэсаў" № 6, Чэрвень 2015,  ISSN 2544-0039
"Dziedzictwo Kresowe" nr 6, czerwiec 2015  ISSN 2299-7024